Запавет мой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Запавет мой» (па-польску: Testament mój) — верш, напісаны Юльюшам Славацкім на мяжы 1839—1840-х гадоў у Парыжы. Узьнік у форме запавету паэтычнага. Гэта адзін з найбольш вядомых польскіх вершаў. Прыклад беспасрэднай лірыкі.
Лірычнага героя можна атаясаміць з самім паэтам, які падсумоўвае жыцьцё і сваю мастацкую творчасьць. Верш накіраваны да ўсіх сяброў-рамантыкаў. Нягледзячы на тое, што ён зьяўляецца вялікім паэтам, тварыў ён заўсёды ў цені Адама Міцкевіча. Праз гэта ён адчувае сябе недаацэненым і скардзіцца на шлях безь сьвятла аплядысмэнтаў, нагадвае, што адыйдзе ціха.
Фрагмэнт «Як каменьне, кінутае Богам на шанец» адсылаецца да кнігі «Каменьне на шанец» Аляксандра Камінскага.
Верш зьяўляецца гімнам І агульнадукацыйнага ліцэю імя Юльюша Славацкага ў Пётркуве-Трыбунальскім.
На беларускую мову верш ("Мой тастамант") пераклаў Уладзімер Дубоўка (1959).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- «Testament mój» у сэрвісе «Wolne Lektury»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads