Заразіхавыя

сямейства кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Заразіхавыя
Remove ads

Заразіхавыя (Orobanchaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 98 родаў і 1960 відаў[1].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...
Remove ads

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовыя, паразыты, без хларафілу. Сьцеблы простыя або, часам, разгалінаваныя. Лісьце лускападобнае, простае, супратыўнае, або зрэдку чарговае альбо ў кольцах, суцэльнае, зубчастае або часам глыбока падзеленае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя; прыкветак 1; у асноўным чашачка мае 4–5 частак, вяночак мае пяць частак; тычачак, звычайна, 4. Плод — каробачка. Насеньне дробнае, шматлікае[2][3].

Remove ads

Арэал

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў паўночным цёплым умераным і афрыка-мадагаскарскам рэгіёнах[2][3][4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads