Застаўка (кніжная графіка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заста́ўка ў кніжнай графіцы — невялікая кампазыцыя арнамэнтальнага або выяўленчага характару, якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак разьдзелу кнігі ці часопіса. Можа ўключаць назву разьдзелу, спалучацца з ілюстрацыяй і іншым.

У беларускіх рукапісных кнігах вядома з XI стагодзьдзя (Тураўскае эвангельле, XI ст.; Аршанскае эвангельле, канец XII — пачатак XIII ст., і інш.). Застаўкі друкаваных кніг XVI стагодзьдзя маюць рэнэсансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Францішка Скарыны), XVII—XVIII стагодзьдзяў — рысы барока і ракако (кнігі Супрасьлеўскай, Віленскай брацкай і іншых друкарань).
У сучаснай беларускай кнізе ў застаўках адчувальны ўплыў старадрукаў і народнага мастацтва.
Remove ads
Літаратура
- Застаўка ў кніжнай графіцы // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
Застаўка (кніжная графіка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads