Захар Чарвякоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заха́р Аляксандравіч Чарвякоў (нар. 30 жніўня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клюбу «Віцебску». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. На наступны год замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на зьмену ў другім тайме матчу супраць «Менску» (2:2) і пасьпеў адзначыцца голам. У сэзоне 2021 году працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3]. З сэзону 2023 году, калі паўночнікі гулялі ў Першай лізе, Чарвякоў замацаваўся ў асноўным складзе. Па выхадзе клюбу ў Найвышэйшую лігу працягнуў выступаць у першым складзе. У канцы 2024 году быў накіраваны на службу ў войска[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads