Заўтра ўстану і абваруся гарбатай

Чэхаславацкія фільмы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (па-чэску: Zítra vstanu a opařím se čajem) — фантастычная кінакамэдыя чэскага рэжысэра Індржыха Поляка паводле аднайменнага аповеду чэскага фантаста Ёзэфа Нэсвадбы.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеяньне адбываецца ў будучыні, калі людзі атрымалі магчымасьць зьдзяйсьняць падарожжы ў часе. Камэрцыйная фірма ладзіць тэматычныя турыстычныя вандроўкі ў мінулае. Гэтым вырашае скарыстацца група нацыстаў (Уладзімер Меншык, Іржы Совак і Уласьціміл Бродзкі), якая вырашыла вярнуцца ў мінулае і перадаць Гітлеру вадародную бомбу, каб Нямеччына змагла перамагчы ў Другой сусьветнай вайне.

Пілёт машыны часу (Пэтар Костка), якога нанялі нацысты, наконадні памірае, задушыўшыся рагалікам. Ягоны брат-блізьнятка вырашае замяніць брата, ня маючы ніякага ўяўленьня пра падступны плян…

Remove ads

У ролях

  • Пэтар Костка — Ян Бурэш і Карэл Бурэш
  • Іржы Совак — Клаўс Абард
  • Уладзімер Меншык — Рудольф Краўс
  • Уласьціміл Бродзкі — інжынэр Баўэр
  • Іржы Лабус — палубны мэханік
  • Слаўка Будзінава — Кроўпава
  • Ёзэф Ветравец — Кроўпа
  • Ёзэф Блага — Роўсэк
  • Мары Росулкава — Шырлі Ўайт
  • Ота Шыманэк — Патрык Ўайт
  • Пэтар Наражны — кіроўца
  • Ітка Зеленагорская — чалец пэрсаналу фірмы
  • Зузана Ондраўхава — Эва Крупава
  • Роман Скамэнэ і інш.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads