Зброя
прылада для ўчыненьня шкоды жывым істотам, збудаваньням, сыстэмам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зброя — прыстасаваньні і сродкі, прызначаныя для паражэньня праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэньня і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіраваньня і навядзеньня.


Клясыфікацыя зброі
Паводле прызначэньня

Баявая зброя:
- звычайная зброя:
- пальная зброя
- халодная зброя
- пнэўматычная зброя
- траўматычная зброя
- кідальная зброя
- запальная зброя
- міна
- артылерыйскае ўзбраеньне
- ракетная зброя
- тарпэдная зброя


- Зброя Масавай Паразы:
- Ядзерная зброя
- хімічная зброя
- біялагічная зброя

- Нетрадыцыйная зброя, ці зброя на новых фізычных прынцыпах:
- генэтычная зброя
- гэафізычная зброя
- інфразвукавая зброя
- кліматычная зброя
- лазэрная зброя
- зброя несьмяротнага дзеяньня
- азонная зброя
- плазьменая зброя
- псіхатронная зброя
- радыёлягічная зброя
- звышвысокачастотная зброя
- паскаральная зброя
- электрамагнітная зброя
службовая зброя
грамадзянская зброя
- зброя самаабароны
- спартовая зброя
- паляўнічая зброя
- сыгнальная зброя — зброя, канструктыўна прызначаная толькі для падачы сьветлавых, дымавых або гукавых сыгналаў
- халодная клінковая зброя
- калекцыйная зброя
Паводле асноўных адметнасьцяў
- Паводле характару паражэньня:
- Зброя масавага паражэньня
- Звычайная (канвэнцыйная) зброя (сродкі паражэньня)
- Паводле характару баявых задач:
- Стратэгічная зброя (узбраеньне)
- Апэрацыйна-тактычная зброя (узбраеньне)
- Тактычная зброя (узбраеньне)
- Паводле мэтавага прызначэньня:
- аднацэлевая (напр., проціпаветраная, процітанкавая, проціпадлодачная)
- шматцэлевая (унівэрсальная)
- Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэньня:
- Пальная зброя
- Рэактыўная і ракетная зброя (напр., ракета, рэактыўны снарад)
- Зброя, якая дастаўляецца з дапамогай іншых адмысловых носьбітаў, іншых відаў рухавікоў і камбінаванымі спосабамі (напр., авіяцыйная бомба, Тарпэда, актыўна-рэактыўны снарад)
- Дастаўка мускульнай сілай чалавека (напр., кап'ё, ручная граната)
- Зброя, якая ўстанаўляецца ў месцах магчымых дзеяньняў праціўніка (мінная зброя)

- Паводле манэўранасьці:
- Стацыянарная зь нерухомай асновай (напр., шахтныя ракетныя комплексы, казэматныя гарматы)
- Стацыянарная з рухомай асновай (напр., авіяцыйныя, танкавыя, карабельныя і інш. узбраеньні)
- Самаходная
- Цяганая
- Вожаная (ношаная, трокавая)

- Паводле колькасьці абслугі:
- Групавая
- Індывідуальная
- Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:
- Аўтаматычная
- Паў-аўтаматычная
- Неаўтаматычная
- Паводле магчымасьці зьмяненьня траекторыі руху сродкаў паражэньня да цэлю:
- Некіраваная
- Кіраваная
Remove ads
Гісторыя
Зброя зьявілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым разьвіцьці зброі былі адкрыцьці якасьцяў і выкарыстаньне мэталаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстаньне пораху і зьяўленьне агнястрэльнай зброі (14 ст.), зьяўленьне нарэзнай казназараднай (1860-я гг.), зьяўленьне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гг.), стварэньне і выкарыстаньне хімічнай зброі (1-я сусв. вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (2-я сусьв. вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраеньне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гг.), разьвіцьцё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гг.).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads