Звадкаваны вуглевадародны газ
паліўны газ з сумесі прапану і бутану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Звадкаваны вуглевадародны газ (ЗВГ) — сумесь прапану і бутану.
Атрымліваецца ў выніку нафтаперапрацоўкі, а таксама са спадарожнага нафтавага газу пры здабычы нафты. Цяжэйшы за паветра, таму назапашваецца ў прыямках. Мяжа выбуховасьці складае ад 2,1 да 9,4 % ад абсягу ў паветры. Узгараньне адбываецца пры нагрэве ад +360 да +450 °C у залежнасьці ад суадносінаў прапану і бутану. Выдатак ЗВГ у якасьці рухавіковага паліва на 5—15 % вышэйшы, чым пры выкарыстаньні звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), які пераважна складаецца з мэтану[1].
Ня мае адценьня, смаку і паху. Дзейнічае задушліва і дурманліва на чалавека. Можа захоўвацца ў балёне для побытавага карыстаньня. Трапляньне вадкіх рэштак ЗВГ на адкрытую скуру прыводзіць да абмаражэньня, якое нагадвае апёк. Празь цяжэйшасьць за паветра засяроджваецца ўнізе памяшканьняў і назапашваецца ў падвале і нізінах, выветрываньне адкуль патрабуе прадзьмуваньня[2].
Remove ads
Выкарыстаньне
Звадкаваны вуглевадародны газ служыць у якасьці пячнога або самаходнага паліва ў залежнасьці ад складу.
- Аўтамабільны прапан-бутан (ПБА). Служыў у якасьці паліва для самаходаў. Меў актанавы лік 89 паводле рухавіковага спосабу вызначэньня, які даваў ніжэйшы лік за намінальны паводле дасьледчага спосабу. Зьмяшчаў ад 40 да 60 % прапану.
- Сумесь тэхнічных прапану і бутану (СПБТ). Доля бутану і бутылену меншая за 60 %. Выкарыстоўвалася як побытавае і прамысловае паліва.
- Тэхнічны бутан (БТ). Сумесь з больш як 60 % бутану і бутылену. Служыў у якасьці побытавага і прамысловага паліва.
- Звадкаваны нафтавы газ (ЗНГ). Служыў палівам для рухавікоў унутранага згараньня. Зьмяшчаў прынамсі 20 % прапану[3].
- Аўтамабільны прапан (ПА). Утрымліваў ад 75 да 95 % прапану. Меў актанавы лік 89 паводле рухавіковага спосабу.
- Тэхнічны прапан (ПТ). Зьмяшчаў 75 % прапану і прапілену[4].
Remove ads
Беларусь
«Беларуснафта» вырабляла з нафты ўласнай здабычы 5 відаў звадкаванага вуглевадароднага газу (ЗВГ), якія прадавала праз уласную сетку аўтазаправачных станцыяў у Беларусі: аўтамабільны і тэхнічны прапан, аўтамабільны прапан-бутан (ПБА), сумесь тэхнічных прапану і бутану (СПБТ), а таксама тэхнічны бутан[5]. «Нафтан» выпускаў 3 віды ЗВГ з замежнай нафты паводле стандарту СТБ 2262-2012: аўтамабільны і тэхнічны прапан, а таксама аўтамабільны прапан-бутан[6]. «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» вырабляў 4 віды ЗВГ: аўтамабільны прапан-бутан, СПБТ, тэхнічны бутан і звадкаваны нафтавы газ (ЗНГ)[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads