Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі — палітычны клюб прыхільнікаў Канстытуцыі 3 траўня, сябры якога абавязваліся дбаць аб захаваньні канстытуцыі і выкананьні яе нормаў.
Узьнікла 2 траўня 1791 г. у абмежаваным коле тых, хто рыхтаваў Канстытуцыю. Пасьля 3 траўня стаў публічным і пачаў актыўна расьці.
Усяго ў клюбе было 215 сяброў, зь іх 14 сэнатараў, 125 паслоў, 74 чалавека іншай шляхты.
Усяго адбылося 21 паседжаньне (сэсіі), з траўня па сьнежань 1791 г.
Шмат якія пытаньні, прынятыя на Сойме, першапачаткова абмяркоўваліся і ўзгадняліся на гэтых паседжаньнях. Такім чынам «Згуртаваньне» мела вялікі ўплыў на рэфарматарскія працэсы на працягу ўсяго 1791 г.
Remove ads
Сябры
Для сьпісу сяброў Згуртаваньня глядзіце катэгорыю Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.
Літаратура
- Adam Skałkowski, Towarzystwo Przyjaciół Konstytucji 3 maja, w: Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1930.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads