Земляны Вал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Земляны Вал — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная ўздоўж мескіх земляных умацаваньняў. Пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад ад Ракаўскага завулка[a], потым да вуліцы Юраўска-Завальнай, далей уніз Раманаўскай Слабадой, перасякаў Нямігу, потым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замку і далей верхняй часткай вуліцы Трубнай[b] на вуліцу Лошыцкую[c] да вуліцы Магазыннай[d], уздоўж яе ў Мескі сад[e].


Remove ads
Гісторыя
У XVI—XVIII стагодзьдзях старая частка Менску абмяжоўвалася земляным валам, і местам лічылася толькі тэрыторыя ў ягонай сярэдзіне. Межы абарончага вала да гэтага часу можна прасачыць у пляне места.
У першай палове XIX ст. вал выпраставалі, ягоныя рэшткі можна заўважыць на гістарычнай Магазыннай вуліцы. На месцы вала высадзілі ліпы і таполі. Да 1965 року паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі Юраўска-Завальную і Трубную вуліцы, але іх зьнішчылі пры рэканструкцыі места. Таполі, высаджаныя адначасна зь ліпамі на вуліцы Лошыцкай, сьпілавалі ў 1948 року.
Зь землянымі валамі маюць зьвязак такія менскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя[f] — «за горадам». У наш час пра існаваньне мясцовасьці напамінае вуліца Гарадзкі Вал.
Remove ads
Галерэя
- Гарадзкі Вал на старых здымкаў
- 1885 г.
- 1906 г.
- І. Сербаў, 6 траўня 1911 г.
- 1911 г.
- 1911 г.
- 1911 г.
- 1913 г.
- да 1918 г.
Заўвагі
- Пазьней «Губэрнатарскі сад», цяперашняя афіцыйная назва — Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Жучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя. — Мн., 1979.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads