Зымбру Кішынёў

малдаўскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Зымбру Кішынёў
Remove ads

«Зы́мбру» (па-румынску: Zimbru) — малдаўскі футбольны клюб з гораду Кішынёва. Заснаваны ў 1947 годзе. Васьміразовы чэмпіён Малдовы, шасьціразовы ўладальнік Кубка Малдовы, уладальнік Супэркубка Малдовы. Пад сучаснаю назваю каманда выступае з 1991 году.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 1940-х гадоў у Кішынёве на тле працэсу інтэграцыі новаакупаваных тэрыторыяў была створаная футбольная каманда «Дынама». У траўні 1947 году яна згуляла свой першы матч у межах украінскай зоны чэмпіянату СССР. Справа ў тым, што ў 1947 годзе Другая група ўкраінскай зоны была павялічаная амаль у тры разы за кошт камандаў рэспубліканскіх спаборніцтваў. У папярэднім сэзоне Кішынёў гуляў у чэмпіянаце Ўкраінскай ССР як каманда «Спартак» і, з павелічэньнем квоты камандаў, у наступным розыгрышы клюб быў улучаны ва ўкраінскую зону Другой групы ўжо як каманда майстроў «Дынама».

Thumb
Хатні стадыён каманды.

У 1950 годзе замест «Дынама» ў чэмпіянаце СССР пачала гуляць каманда майстроў Дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту «Буравісьнік», якая напярэдадні пераехала ў Кішынёў з Бэндэраў. «Буравісьнік» дасягнуў большага посьпеху. У 1955 годзе ён заняў першае месца ў сваёй зоне і атрымаў права гуляць у клясе «А». Дэбютны сэзон у эліце савецкага футболу каманда правяла пасьпяхова, некаторы час ачольваючы турнірную табліцу, але ў выніку фінішавала на 6-м месцы, што агулам было добрым дасягненьнем. У той час у складзе «Буравісьніка» выдатнай гульнёй вылучаліся Міхаіл Мухортаў, Міхаіл Патапаў і Юры Кораткаў.

У 1958 годзе на базе каманды, якая абараняла колеры ліквідаванага «Буравісьніка», была створаная каманда пад назовам «Малдова». Яна была зафундаваная пад эгідай ЦК Камуністычнай партыі Малдовы. Лёсам «Малдовы» стала барацьба за права застацца ў клясе А. У 1964 годзе клюб усё ж такі пакінуў Найвышэйшую лігу. У далейшым каманда працягвала спаборнічаць у другім дывізіёне, толькі зрэдку прэтэндуючы на павышэньне ў клясе. У Найвышэйшую лігу каманда вярнулася ў 1974 годзе пад назвай «Ністру», атрыманым двума гадамі раней. Замацавацца ў эліце не ўдалося, але былі здабытыя перамогі над чэмпіёнам кіеўскім «Дынама», а таксама срэбраным прызэрам маскавіцкім «Спартаком». Абедзьве перамогі былі з аднолькавым лікам 1:0. Аднак у 1986 годзе клюб навогул трапіў у трэці дывізіён. Па запрашэньні кіраўніцтва кампартыі Малдовы адраджаць каманду прыехаў знакаміты трэнэр Уладзімер Емец, які ў 1983 году прывёў днепрапятроўскі «Дняпро» да залатых мэдалёў чэмпіянату СССР. Яму ўдалося шляхам сваіх наватарскіх ідэяў, строгай дысцыпліны і запрашэньня шэрагу гульцоў з Найвышэйшай лігі аднавіць каманду, якая ў выніку заняла першы радок у сваёй групе. Тым ня менш, заўчасная сьмерць адмыслоўца паставіла крыж на амбіцыях клюбу.

Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Вячаслаў Руснак (зь сьнежня 2014 году)
  • Алег Кубараў (верасень 2013 — сьнежань 2014)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads