Зьвіяд Гамсахурдыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьвіяд Канстантынавіч Гамсахурдыя (па-грузінску: ზვიად კონსტანტინეს ძე გამსახურდია; 31 сакавіка 1939 году — 31 сьнежня 1993) — грузінскі грамадзкі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменьнік, навуковец, дысыдэнт, доктар філялягічных навук; Старшыня Вярхоўнага Савету Грузінскай ССР (1990—1991) і першы Прэзыдэнт Грузіі (1991—1992). Зьяўляўся адным зь лідэраў грузінскага нацыянальнага руху. Аўтарытарны стыль кіраваньня і нацыяналістычная палітыка былі адной з прычын распальваньня грузіна-паўднёваасэтынскага канфлікту і ўзьнікненьня ўнутрыпалітычнай нестабільнасьці ў краіне. Зрынуты ў выніку перавароту, Гамсахурдыя ўзначаліў у Заходняй Грузіі Ўрад у выгнаньні, дзе вылілася Грамадзянская вайна паміж цэнтральнай уладай і яго прыхільнікамі. Разгромлены і ва ўцёках ад урадавых войскаў, ён загінуў пры нявысьветленых абставінах.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads