Зьезд Партыі БНФ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьезд Партыі БНФ — часовы ўрад БНФ, які сабіраецца для рашэньня найважнейшых пытаньняў дзейнасьці й існаваньня грамады. Зьезд — найвышэйшы ўрад грамады, яго рашэньні абавязковыя для ўсіх сябраў грамады. Зьезд мае г. зв. «асабістыя» паўнамоцтвы, якія ён ня можа перадаць іншым службам грамады:

  • роспуск грамады
  • зьмены ў статуце грамады
  • зьмены назвы грамады
  • выбары старшыні грамады
  • выбары сойму
Remove ads

Паслы зьезду

Удзел у зьезьдзе можа прыняць сябра грамады, аднак з-за вялікай колькасьці сябраў на справе такога ніколі не было. Выбары паслоў на зьезд адбываюцца на сходах суполак, як правіла ад суполкі выбіраецца адзін пасол. Усе зьезды адбываюцца ў Менску. Астанім зьездам быў 18 зьезд 30 верасьня 2017 году. На ім зацьвердзілі склад сойму[1][2][3].

20 зьезд

7 лістапада 2020 году адбыўся 20 зьезд партыі БНФ[4]. Усяго было 98 асобаў на зьезьдзе. Зь іх 14 чалавек не прысутнічалі, але празь сеціва маглі ўдзельнічаць у рабоце зьезду.

Зьезд прыняў некалькі рашэньняў:

  • Заява аб безумоўным вызваленьні палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў [5]
  • аб 100 гадоў Случкаму збройнаму чыну[6]
  • Беларуская мова гэта гарантыя бясьпекі й незалежнасьці дзяржавы[7]
  • Заява аб адносінах зь іншымі грамадзкімі сіламі краіны[8]
  • Заява "Беларусь гэта эўрапэская нацыя!"[9]
  • Заява :"Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасьць БелАЭС"[10]
  • Адносіны БНФ па пытаньні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі[11]
  • Заява аб захаваньні культурнае адметнасьці й разнастайнасьці[12]

Старшыня Р. Кастусёў даў справасдачу[13].

Зьезд зацьвердзіў склад Сойму[14].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads