Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў (1917)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 року ў Менску[1].
Мінуўшчына
Зьезд пацьвердзіў імкненьне ягоных удзельнікаў дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і фэдэратыўнай Расейскай рэспублікі.
Цэнтральнай тэмай стала дыскусія паміж Беларускай партыяй народных сацыялістаў (БПНС) і Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) па пытаньні выбараў новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацыяў. Перамогу атрымала БСГ. Замест Беларускага нацыянальнага камітэту быў утвораны Выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў, у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Гэтая арганізацыя імкнулася аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за ейнымі межамі.
Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў зьезду быў утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads