Казімер Караль Белазор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімер Караль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводзтва — каля 1680) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1664—1667), ваявода менскі (1667—1680).
Трымаў Навамлынскае староства (з 1628).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Габрыеля, упіцкага падкаморага, і Крыстыны з Астроўскіх. Меў брата Станіслава.
Займаў пасады падсудка вількамірскага ў 1634—1657 і маршалка упіцкага ў 1657—1664. Абіраўся паслом на соймы 1648 і 1661, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1666—1667.
У 1649—1651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казімера Паца з швэдамі пад Мітавай[1].
Ажаніўся з Кацярынай Раецкай, зь якой меў сыноў Крыштапа Казімера, Караля, Юрыя, Даніеля.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads