Какапа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Какапа
Remove ads

Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка зь сямейства папугаевых, адзіны від падсямейства Савіныя папугаі. Зьяўляецца эндэмікам Новай Зэляндыі, сустракаецца вельмі рэдка.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на сьпіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра разьвітае апярэньне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.

Thumb
Малюнак какапа з кнігі W. Buller «Birds of New Zealand»

З-за слаба разьвітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.

Экалёгія

Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).

Корміцца расьліннай ежай, пераважна ягадамі.

Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзенілютым.

Літаратура

  • Жизнь животных в 6-ти т. Т. 5. Птицы. / Под ред. Н.А. Гладкова, А.В. Михеева — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1970.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads