Калёрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Калё́рыя (кал, cal) — пазасыстэмная адзінка колькасьці працы і энэргіі, роўная колькасьці цеплыні, неабходнай для награваньня 1 г вады на 1 °C пры стандартным атмасфэрным ціску 101,325 кПа. У залежнасьці ад прыманай эталённай тэмпэратуры вады, існуе некалькі зьлёгку розных азначэньняў калёрыі.

1 калм = 4,1868 Дж (дакладна, 1 Дж = 0,23885 калм) Міжнародная калёрыя, уведзеная ў 1929 г[1].
1 калт ≅ 4,184 Дж (1 Дж = 0,23901 калт) Тэрмахімічная калёрыя (выкарыстоўвалася да 1929 г).
1 кал15 = 4,18580 Дж (1 Дж = 0,23890 кал15) Калёрыя пры 15 °С
Больш інфармацыі Пажыўнае рэчыва, Калёрыяў на грам ...

Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі калярыйнасьці (энэргетычнай каштоўнасьці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калёрыі адзінка вымярэньня колькасьці цеплавой энэргіі — гігакалёрыя (109 калёрыяў) выкарыстоўваецца для ацэнкі ў цеплаэнэргетыцы, сыстэмах ацяпленьня, камунальнай гаспадарцы.

Пад калярыйнасьцю ежы разумеецца колькасьць энэргіі, якое вылучаецца пры поўным засвойваньні ежы ў арганізьме.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads