Калігула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калігула
Remove ads

Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юліюс Цэзар Аўгуст Германік (па-лацінску: Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus) — старажытнарымскі імпэратар з 16 сакавіка 37 да 24 студзеня 41. Калігула паходзіў з роду Юліеў-Кляўдыеў.

Хуткія факты Рымскі імпэратар, Папярэднік ...
Remove ads

Калігула нарадзіўся ў 12 годзе і быў сынам вядомага гэнэралу Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легіянэраў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у вайсковых паходох.

Калігула стаў імпэратарам пасьля сьмерці Тыбэрыюса й спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальненьня. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псыхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезьлі з Грэцыі, Калігула загадаў зьняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесьці ў сэнат [1]. Калігула вёў вельмі распутны лад жыцьця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі й рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.

У 41 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads