Калікст II (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калікст II (папа рымскі)
Remove ads

Калікст II (каля 1065, Кенжэ, цяпер рэгіён Франш-Камтэ, Францыя — 13 сьнежня 1124, Рым, цяпер Італія) — папа рымскі з 2 лютага 1119 па 13 сьнежня 1124 году. Сын Гіёма I Вялікага, графа Бургундыі, блізкі сваяк Людовіка VI Францускага. Калікст з дапамогай нарманскіх князёў аблажыў горад Сутры, дзе знаходзіўся антыпапа Грыгорыюс VIII, пастаўлены імпэратарам Гэнрыхам V яшчэ пры папярэдніку Калікста, і вымусіў жыхароў выдаць свайго суперніка, якога пасадзіў у турму.

Thumb
Калікст II
Хуткія факты 162-і Папа, Абраньне ...

Самай важнай справай Калікста было заключэньне з Генрыхам V Вормскага канкардату, які паклаў канец пяцідзесяцігадовай спрэчцы за інвэстытуру. На Лятэранскім саборы 1123 году ўрачыста пацьвердзіў канкардат, пастанавіўшы, што кожны, хто абяцаў ісьці крыжакамі супраць няверных і ня выканаў гэтага абяцаньня, будзе падвяргацца адлучэньню ад царквы на адзін год.

Калікст памёр 13 сьнежня 1124 году ў Лятэранскім палацы ад ліхаманкі[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads