Камень-Кашырскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камень-Кашырскі (па-ўкраінску: Камінь-Каширський) — места ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Цыр. Адміністрацыйны цэнтар Камень-Кашырскага раёну. Насельніцтва на 2024 год — 12 тыс. чал. Знаходзіцца за 99 км ад Луцку. Чыгуначная станцыя.
Remove ads
Гісторыя
- 1262: першыя згадкі, у складзе Галіцка-Валынскага княства.[2]
- XV стагодзьдзе: у Вялікім Княстве Літоўскім, валоданьне князёў Сангушкаў-Кашырскіх.
- 1430: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве ВКЛ.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў у Каралеўства Польскае.
- 1628: Адам Сангушка-Кашырскі фундаваў у месьце кляштар дамініканаў.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, мястэчка ў Ковельскім павеце Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар Кашырскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1940: места, цэнтар раёну.
Remove ads
Насельніцтва
- 1921 год — 1265 чал.
- 1991 год — 10,3 тыс. чал.[3]
- 2005 год — 10,8 тыс. чал.
Славутасьці
У цэнтры места знаходзяцца рэшткі даўняга гарадзішча «Замак».
Памылковы юбілей
У 13 кастрычніка 1996 году жыхары Камень-Кашырскага заўчасна адсьвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго места, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень зь беларускім Камянцом, які ўпершыню згадваецца пад 1196 годам. То бок фактычна месьцічы адзначылі юбілей Камянцу.[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads