Кампутарны вірус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кампу́тарны ві́рус кампутарная праграма, якая можа ўбудуоўвацца ў сыстэму, капіяваць сябе[1] й інфікаваць кампутар, тым самым заміная працы кампутара[2]. Тэрмінам «вірус» таксама памылкова называюць іншыя віды шкодных праграмаў, у ліку якіх adware і spyware, якія ня маюць самааднаўляльнай функцыянальнасьці. Сапраўдны вірус можа распаўсюджвацца ад кампутара да кампутара (у форме выконвальнага коду) праз лякальную сетку ці Інтэрнэт, а таксама на носьбітах інфармацыі, такіх як дыскеты, CD- і DVD-дыскі і USB-флэш-накапляльнікі[3].

Шансы на большае распаўсюджваньне ў тых вірусаў, якія інфікуюць іншыя файлы ў сеткавай файлавай сыстэме, ці на разьдзелах, зь якімі працуюць іншыя кампутары[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads