Кандэла
адзінка вымярэньня сілы сьвятла ў СІ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кандэ́ла (пазначэньне: кд, cd) — адна зь сямі асноўных адзінак вымярэньня сыстэмы СІ, роўная сіле сьвятла, выпусканага ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьваньня частатой 540·1012 гэрц, энэргетычная сіла сьвятла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.
Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасьцю ў гэтай вобласьці спэктра. Калі выпраменьваньне мае іншую частату, то для дасягненьня той жа сілы сьвятла патрабуецца бо́льшая энэргетычная інтэнсіўнасьць.
Раней кандэла вызначалася як сіла сьвятла, выпраменьванага чорным целам пэрпэндыкулярна паверхні пллошчай 1/60 см² пры тэмпэратуры плаўленьня плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэньні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэньне адпавядала старому.
Remove ads
Гісторыя
- 1909 год уведзеная адзінка сілы сьвятла «міжнародная Сьвечка». Роўная сіле сьвятла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускае сьветлавы струмень у 1 люмэн, раўнамерна разьмеркаваны ў целавым вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Сьвечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 году (у СССР з 1925 году) па 1948 год.
- 1948 год новая Сьвечка замяніла міжнародную Сьвечку.
- 1967 год замест «новая Сьвечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[1]
Remove ads
Прыклады
Сіла сьвятла, выпраменьваная сьвечкай, прыкладна роўная адной кандэле (па-лацінску: candela — сьвечка), таму раней гэтая адзінка вымярэньня звалася «сьвечкай», цяпер гэтая назва зьяўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.
Сіла сьвятла тыпавых крыніц:
Remove ads
Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Глядзіце таксама
- Люмэн — адзінка вымярэньня сьветлавога струменя
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads