Канстанцін Астроскі (манэта)

беларуская памятная манэта From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Астроскі (манэта)
Remove ads

«Канстанцін Астроскі»[1][a] — беларуская юбілейная памятная манэта Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеная ў абарачэньне 24 лістапада 2014 году.

Хуткія факты Намінал, Тып ...

Манэты выбілі са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель. Манэта ўваходзіць у сэрыю Умацаваньне і абарона дзяржавы.

Remove ads

Наміналы

Срэбная

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33,63 г
  • вага чыстага срэбра: 31,1 г
  • дыямэтар: 38,61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая

Апісаньне

Манеты маюць форму кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасьці. На бакавой паверхні манэтаў надпіс: «УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».

  • Авэрс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага гербу Беларусі і па колу надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ!»; у цэнтры — выява пэргамэнта зь пячаткай, а таксама булавы як сімбала гетманскай улады, пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год біцьця; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
  • Рэвэрс: у цэнтры — рэльефная выява Канстанціна Астроскага, справа — герб роду Астроскіх; па колу ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 1460—1530 (гады яго жыцьця).
Remove ads

Дызайн

  • Сьвятлана Заськевіч

Мынца

  • РДП «Казахстанскі манэтны двор НБ РК», Усьць-Каменагорск, Казахстан[2]

Дадатковыя зьвесткі

У Беларусі манэта выбітая на 500-ўгодкі Бітвы пад Воршай, аднак пра гэта на ёй не пазначана. Падобную манэту адбіла ў верасьні 2014 году і Ўкраіна[3].

Заўвагі

  1. Састарэлая форма напісаньня: «Канстантын Астроскі»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads