Канстантын Гей
савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстантын Веньямінавіч Гей (1896, Санкт-Пецярбург — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
У Кастрычніцкі пераварот 1917 году і грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкаму, сакратар Пскоўскага губкаму РКП(б). З 1922 году загадчык арганізацыйнага адзьдзелу Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б). З 3 студзеня па 18 студзеня 1930 году першы сакратар і чалец Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 году сакратар Маскоўскага камітэту УКП(б). З 1934 году ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Ўзбэкістане, з 1937 году па Горкаўскай вобласьці, кандыдат у чальцы ЦК УКП(б) у 1924—1934 гг. Чалец ЦВК БССР у 1930—1932. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б браў актыўны ўдзел у барацьбе супраць г. зв. «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў сфальсыфікаваны працэс па справе створанага ў нетрах ДПУ — «Саюзу вызваленьня Беларусі». Прысуджаны да расстрэлу 25 лютага 1939 году. Рэабілітаваны ў 1956.
Remove ads
Літаратура
- М. Ф. Шумейка. Гей Канстанцін Веньямінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads