Кантрафакт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кантрафа́кт (па-ангельску: counterfeit — падробка) — новы прадукт, створаны на аснове існуючага арыгіналу з парушэньнем інтэлектуальных правоў; фальсыфікаваныя спажывецкія тавары.

Віды кантрафакту:
- Выкарыстаньне чужога лягатыпу ці настолькі падобнага, што іх лёгка пераблытаць. Напрыклад, замест «Gucci» — «Guchi». У такім выпадку, вытворцы падробак маюць магчымасьць адмаўляць факт кантрафакту на падставе таго, што арыгінальнае імя не выкарыстоўвалася, пры гэтым шэраговы пакупнік часта ня ведае, як дакладна выглядае шуканы лягатып, і вызначаецца пры куплі згадваючы цьмяна знаёмы малюнак.
- Падробка вонкавага выгляду тавару, яго дызайнэрскае рашэньне. Гэта актуальна для такіх рэчаў як прадметы дэкору, мэбля, адзеньне, наручныя гадзіны і т. в.
- Незаконнае выкарыстаньне мультымэдыя-прадукцыі, кніг і кампутарных праграм — парушэньне аўтарскага права, напрыклад выпуск «пірацкіх кружэлак».
- Незаконнае выкарыстаньне запатэнтаваных тэхнічных рашэньняў.
Remove ads
Сусьветны абарот кантрафакту
Паводле падлікаў, заснаваных на памерах мытных канфіскацыяў, абарот кантрафакту ў сьвеце складае ад $200 да $360 млрд у год. Па дадзеных Фэдэрацыі газіньнікавай індустрыі Швэйцарыі штогод вырабляецца больш за 40 млн копій швэйцарскіх гадзіньнікаў, прыбытак ад рэалізацыі копіі зэгаркаў ацэньваецца ў 1 млрд долараў[1].
Тэхнічныя мэтады барацьбы
Тэхналёгіі барацьбы з падробкай можа ўключаць у сябе ўскладненьне тавару вытворцаў, прымяненьне адмысловых сродкаў абароны, напрыклад галяграмы, вадзяныя знакі, адмысловыя рэльефы і рыскі, пазнакі (меткі) і радыёпазнакі (RFID). Праводзіцца адсочваньне паставак і руху тавараў.
Глядзіце таксама
- Бутлег
- Парушэньне аўтарскага права
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Ссылки
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads