Кантынэнтальнае права

прававая сыстэма, якая ўзьнікла ў кантынэнтальнай Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Кантынэнтальнае права
Remove ads

Кантынэнта́льнае пра́ва, таксама рама́на-герма́нская права́вая сям’я́ — гэта прававая сыстэма (сям’я), якая ўзьнікла ў Італіі й Францыі й прынятая ў бальшыні краінах сьвету. Сучаснае кантынэнтальнае права ўзьнікла ў асноўным на аснове кодэкса Напалеона пачатку XІX стагодзьдзя й зьяўляецца працягам старажытнарымскага права. Ягоныя асноўныя прынцыпы кадыфікаваныя ў спасылачную сыстэму, якая служыць асноўнай крыніцай права.

Thumb
Прававыя сыстэмы (сем’і) сьвету[1]. Рамана-германская прававая сям’я пазначаная блакітным колерам.

Сыстэму кантынэнтальнага права часта супрацьпастаўляюць сыстэме агульнага права, якая ўзьнікла ў сярэднявечнай Ангельшчыне: у той час як кантынэнтальнае права мае форму прававых кодэксаў, агульнае права ўзьнікае зь некадыфікаванага прэцэдэнтнага права, якое ўзьнікае ў выніку судовых рашэньняў, якія прызнаюць папярэднія судовыя рашэньні ў якасьці юрыдычна абавязковага прэцэдэнту[2].

Гістарычна, кантынэнтальнае права — група прававых ідэяў і сыстэмаў, якія вынікаюць з «Corpus iuris civilis», але ў значнай ступені абапіраюцца на напалеонаўскую, нямецкую, кананічную, фэадальную й мясцовую практыкі[3], а таксама на такія дактрынальныя плыні, як прыроднае права, кадыфікацыя й прававы пазытывізм. Кодэкс Напалеона — самая распаўсюджаная сыстэма права ў сьвеце, якая дзейнічае ў розных формах прыкладна ў 120 краінах[4].

Канцэптуальна, кантынэнтальнае права зыходзіць з абстракцыяў, фармулюе агульныя прынцыпы й адрозьнівае матэрыяльныя нормы ад працэсуальных[5]. Яно лічыць прэцэдэнтнае права другасным і падпарадкаваным статутнаму праву. Кантынэнтальнае права часта аб’ядноўваюць з вышуковым працэсам, але гэтыя тэрміны не зьяўляюцца сынонімамі. Існуюць ключавыя адрозьненьні паміж законам і кодэксам[6]. Найбольш ярка выяўленымі асаблівасьцямі прававых сыстэмаў зьяўляюцца іхныя прававыя кодэксы з кароткімі й шырока прыдатнымі тэкстамі, якія звычайна пазьбягаюць факталягічна канкрэтных сцэнараў[6][7]. Кароткія артыкулы ў кодэксе кантынэнтальнага права датычацца агульных палажэньняў і кантрастуюць са звычайнымі статутамі, якія часта бываюць вельмі доўгімі й вельмі падрабязнымі[6].

Сыстэма кантынэнтальнага права зьяўляецца найбольш распаўсюджанай сыстэмай права ў сьвеце, якая дзейнічае ў розных формах прыкладна ў 150 краінах[8], у тым ліку ў Беларусі[9].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads