Канцэнтрацыйны лягер
месца масавага пазасудовага зьняволеньня людзей From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канцэнтрацы́йны ля́гер (канцлягер, ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краінаў:
- ваеннапалонных і інтэрнаваных у час вайны;
- палітычных вязьняў за некаторымі дыктатарскімі рэжымамі, у пазасудовым парадку;
- асобаў, зьняволенных паводле нацыянальнай ці іншай прыкметы;
- закладнікаў, зазвычай у час грамадзянскіх войнаў ці акупацыі;
- прызначаных да ліквідацыі ў лягерох сьмерці (у нацыскай Нямеччыне).

Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для прадухіленьня падтрымкі партызанаў [1][2]. Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня [3].
Тэрмін у былыя часы таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 1904—1914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.
Remove ads
Нацысцкая Нямеччына
У нацысцкай Нямеччыне і на захопленых у 2-ю сусьветную вайну землях было каля 14 000 канцлягераў, празь якія прайшло 18 млн грамадзянаў 30 краінаў. Дзеці складалі 20 % іх вязьняў. У нямецкіх канцлягерах забілі 60 % вязьняў, зь іх 45,4 % забітых прыпадала на грамадзянаў СССР. Паводле этнічнай прыналежнасьці, 54,5 % забітых складалі жыды (Галакост). Людзей атручвалі ў газавых камэрах. Вязьняў канцлягераў выкарыстоўвалі на прымусовай працы. Іх катавалі і марылі голадам ды холадам, а таксама ставілі на іх мэдычныя досьледы[4].
Remove ads
Беларусь

6 лютага 1930 году савецкія ўлады ў рэчышчы палітыкі масавых рэпрэсіяў разаслалі сваіх структурам у Беларусі наступную пастанову з ўпамінаньнем савецкіх канцэнтрацыйных лягераў[5]:
![]() |
Контр-рэвалюцыйны кулацкі актыў — павінен быць немедленна ліквідаваны шляхам заключэння ў конц. лагеры | ![]() |
У час Другой сусьветнай вайны нацысты стварылі ў Беларусі 191 канцэнтрацыйны лягер[6], у тым ліку 16 дзіцячых[7]. На жнівень 2013 году ў Беларусі пражывала звыш 30 600 былых вязьняў нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў[8].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads