Валасьнік

найменшая крывяносная судзіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валасьні́к[1][2] (лац. capillare — валасяны, трансьліт. капіляр) — самая тонкая судзіна ў арганізьме чалавека і іншых жывёлаў.

Сярэдні іх дыямэтар складае 5—10 мкм. Злучаючы артэрыі і вены, яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў паміж крывёю і тканкамі. Сьценкі капіляраў складаюцца з аднаго пласта вузаў эндатэлю. Таўшчыня гэтага пласта настолькі малая, што дазваляе праходзіць празь яго малекулам кіслароду, вады, ліпідаў і шматлікім іншым. Прадукты, якія ўтвараюцца ў выніку жыцьцядзейнасьці арганізму (такія як дыяксід вугляроду і карбамід), таксама могуць праходзіць празь сьценку капіляра для транспартаваньня іх да месца вывядзеньня з арганізму. На пранікальнасьць капілярнай сьценкі ўплываюць цытакіны.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads