Каралева Эўропа

нямецкая мапа Эўропы 1534 году ў выглядзе жанчыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралева Эўропа
Remove ads

«Каралева Эўропа» — нямецкая мапа Эўропы XVI стагодзьдзя ў выглядзе жаночай фігуры ў кароне са скіпэтрам і дзяржавай.

Хуткія факты

У 1534 годзе мапограф Яганэс Пуч (1516—1542) упершыню выдаў такую мапу, якую намаляваў гравёр Ёбст Дэнэкер (пам. 1548) у баварскім Аўгсбургу. У 1587 годзе нямецкі прастэстанцкі багаслоў Гайнрых Бюнтынг (1545—1606) выдаў мапу пад назвай «Каралева Эўропа», пасьля чаго назва пашырылася ў іншых выданьнях.

Мапа ўлучала абазначэньне земляў Вялікага Княства Літоўскага. У ліпені 2014 году копію «Каралевы Эўропы» 1598 году прадставілі ў менскай арт-прасторы «Цэх» на выставе «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах». Адным з арганізатараў выставы быў кнігавыдавец Эдуард Куфцерын, а навуковым рэдактарам выступіў Алег Дзярновіч[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads