Карляс Санчэс Марэна

калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Карляс Санчэс Марэна
Remove ads

Ка́рляс Са́нчэс Марэ́на (па-гішпанску: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986 году, Кібдо, Калюмбія) — колішні калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Мэдэльіне, а пазьней пераехаў у Мантэвідэо, дзе займаўся ў клюбе «Данубіё». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клюбу «Рывэр Плэйт». У ліпені 2007 году падпісаў 5-гадовы кантракт з францускім клюбам «Валянсьен». Дэбютаваў у Лізе 1 4 жніўня хатнім матчам супраць клюбу «Тулюза» (3:1). Улетку 2012 году кантракт Карляса скончыўся і ён пакінуў клюб, аднак пасьля доўгіх і безвыніковых перамоваў з ангельскімі «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Болтан Ўандэрэрз», ён вярнуўся ў «Валянсьен», склаўшы новы кантракт з клюбам.

16 жніўня 2013 году Санчэс перайшоў у склад клюбу «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ля Лігу. Сума трансфэру склала 3,7 млн эўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[5].

Пасьля сэзону ў Гішпаніі 15 жніўня 2014 году Санчэс перайшоў у склад ангельскага клюбу «Астан Віла»[6].

Міжнародная

9 траўня 2007 году дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads