Карляс III (кароль Гішпаніі)
кароль Гішпаніі і Нэапалю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карляс III (па-гішпанску: Carlos III; 20 студзеня 1716, Мадрыд, Гішпанія — 14 сьнежня 1788, Мадрыд, Гішпанія) — кароль Гішпаніі з 1759 году па сваю сьмерць, герцаг Пармскі пад імём Карл I з 1731 па 1734 гады, кароль Нэапалю й Сыцыліі пад імём Карл VII з 1734 па 1759 гады, адносіцца да сям’і Бурбонаў. Карляс быў сынам Філіпа V і ягонай другой жонкі, Элізабэты Фарнэзэ, а таксама стрыечным братам Людовіка XV. Прадстаўнік прасьветніцкага абсалютызму, ён правёў эфэктыўныя рэформы дзяржаўнага кіраваньня й эканомікі.
Remove ads
Дзейнасьць
Карл дзякуючы намаганьням сваёй маці, апошняй у доме Фарнэзэ, быў прызнаны герцагам Пармы, а таксама спадчыньнікам ейных бязьдзетных сваякоў, то бок кіраўнікоў П’ячэнцы й Тасканы. Бабуля Карла, Даратэя Сафія Нойбурская, стала рэгентам ў гэтых уладаньнях.
У 1734 годзе Карл авалодаў Нэапалем і Сыцыліяй і, паводле Венскаму трактату 1735 году, быў прызнаны іхным каралём, аднак быў прымушаны адмовіцца ад астатніх італьянскіх валадарстваў на карысць свайгонага брата Філіпа, а таксама Франца Стэфана Лятарынскага, ад першага зь якіх паходзяць Пармскія Бурбоны.
Знаходзячыся пад уплывам ідэяў асьветнікаў і свайго міністра Бэрнарда Тануччы, Карл правёў у Нэапалі цэлы шэраг рэформаў, які здабылі яму вялікую папулярнасьць.
Remove ads
Спадчына
Да 200-годзьдзя з дня сьмерці Карла III, у 1988 годзе ў Гішпаніі былі выпушчаныя паштовая марка й паштовы блёк годнасьцю ў 45 пэсэтаў.
Літаратура
- Ferrer del Rio (1856). Historia del reinado de Carlos III. Madrid.
- Acton, Sir Harold (1956). The Bourbons of Naples, 1734—1825. London: Methuen.
- Lynch, John (1989). Bourbon Spain, 1700—1808. Oxford: Basil Blackwell.
- Petrie, Sir Charles (1977). King Charles III of Spain: An Enlightened Despot. London: Constable.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads