Карл Франц Піч
чэскі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Франц Піч, Карэл Францішак Піч (па-нямецку: Carl Franz Pitsch, па-чэску: Karel František Pič; 5 лютага 1786, Батцдорф, цяпер Барташовіцэ-ў-Арліцкіх-гарах, Кралаваградзецкі край — 12 чэрвеня 1858, Прага) — чэскі арганіст і кампазытар.
Remove ads
Біяграфія
Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі. Скончыўшы гімназію ў Індржыхаве-Градцы, вывучаў фартэпіяна, арган і кантрапункт ў арганіста Ёгана Франца Ота ў Кладзка. Затым скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту. У 1815—1826 гадах працаваў настаўнікам музыкі ў багатых дамах Чэхіі. У 1826 годзе пераехаў у Прагу, з 1832 году арганіст праскай царквы Сьвятога Мікалая. У 1840 годзе ўзначаліў Праскую арганную школу, якой кіраваў да канца жыцьця; вучнямі Піча былі, у прыватнасьці, Карэл Бендль[5] і Францішак Скугерскі.
Карл Франц Піч быў абраны ганаровым членам некалькіх музычных арганізацыяў, у тым ліку Зальцбурскага Мацартэўму (1845).
Аўтар Рэквіему, некалькіх імшаў і іншай царкоўнай харавой і арганнай музыкі.
Карл Франц Піч памёр 12 чэрвеня 1858 году ў чэскай сталіцы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads