Кармэн Электра

акторка, мадэлька, сьпявачка ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Кармэн Электра
Remove ads

Кармэн Электра (па-ангельску: Carmen Electra; сапраўднае імя Тара Лі Патрык; нар. 20 красавіка 1972 году, Шэронвіл, Агаё, ЗША) — амэрыканская мадэлька, тэлезорка, акторка і сьпявачка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Тара Лі Патрык нарадзілася ў сям’і сьпявачкі Патрыцыі ды гітарыста Гары Патрыка. Яе продкі — ірляндцы, немцы ды індзейцы племені чарокі. Кармэн закончыла Прынстанскую вышэйшую школу ў сваім родным горадзе. Пачала прафэсійную кар’еру ў 1990 танцаўшчыцай у парку атракцыёнаў Kings Island (Мэйсан, штат Агаё), дзе яна выступала ў шоў «Чароўная». У 1994 годзе пераехала ў Каліфорнію. Падчас праслухоўваньня на падборы сьпявачак у рэп-гурт сустрэла сьпевака Прынца. Ён пераканаў яе зьмяніць імя на Кармэн Электра і запісаць сольны альбом. Неўзабаве яна падпісала кантракт з Paisley Park Records, гуказапісвальнай кампаніяй Прынца, пачаўшы кароткую кар’еру сьпявачкі.

У 1995 годзе Электра стала зьяўляцца ў розных тэлешоў. У траўні 1996 году выйшаў часопіс Playboy зь яе фотасэсіяй, што прывяло да павелічэньня яе папулярнасьці і запрашэньня ў сэрыял «Выратавальнікі Малібу», а таксама на шоў канала MTV Singled Out. Таксама Кармэн удзельнічала ў тэлешоў Гаўарда Стэрна. Кармэн яшчэ разь зьявілася на старонках часопіса Playboy у чэрвені 1997 году.

Электра зьнялася ў некалькіх фільмах, такіх як «Выдатны гамбургер» (1997), «Шлюбныя гульні зямных насельнікаў» (1999), «Вельмі страшнае кіно» (2000), «Старскі і Гатч» (2004) і «Оптам таньней 2». Акрамя таго, яна агучвала сама сябе ў адным з эпізодаў «Сымпсанаў», а таксама андроіда Сэксі ў другім сэзоне мультсэрыяла «Расплясканы космас».

Асабістае жыцьцё

У 1998 годзе ў сям’і Кармэн адбыліся дзьве трагедыі — ад рака памерла маці, потым ад сардэчнага прыступу — старэйшая сястра Дэбі. У 1998 годзе Кармэн Электра выйшла замуж за баскетбаліста Дэніса Родмана, але ўжо на дзясяты дзень разьвялася зь ім. 22 лістапада 2003 году выйшла замуж за былога гітарыста Red Hot Chili Peppers Дэйва Навара, але 10 жніўня 2006 году падала на развод.

Remove ads

Дыскаграфія

  • 1993Carmen Electra

Фільмаграфія

  • 1997Амэрыканскі вампірAn American Vampire Story
  • 1997Выдатны гамбургерGood Burger
  • 1998Зорная хваробаStarstruck
  • 1998КрумкачThe Chosen One: Legend of the Raven
  • 1999Шлюбныя гульні зямных насельнікаўThe Mating Habits of the Earthbound Human
  • 1999Калядныя вакацыі 2000Christmas Vacation 2000
  • 2000Вельмі страшнае кіноScary Movie
  • 2000Сардэчна запрашаем у ГалівудWelcome to Hollywood (дакумэнтальны)
  • 2001ПарфумаPerfume
  • 2001Каханьне ўсё зьмяняеSol Goode
  • 2001Вірус каханьняGet Over It
  • 2002Арэндны кантрольRent Control
  • 2002Голае кіноNaked Movie
  • 2002ДурнаватыяWhacked!
  • 2003Гарадзкія дзяўчынкіUptown Girls
  • 2003Дачка майго босаMy Boss’s Daughter
  • 2004Старскі і ГатчStarsky & Hutch
  • 2004Містэр 3000Mr. 3000 (камэа)
  • 2004Праклён нефрытавага цмокаMax Havoc: Curse of the Dragon
  • 2005Бруднае каханьнеDirty Love
  • 2005Жаночы лісьлівецLil' Pimp (голас)
  • 2005У пошуках Бобі ДзіSearching for Bobby D
  • 2005ГуляйGetting Played
  • 2005Оптам таньней 2Cheaper by the Dozen 2
  • 2006КінаспатканьнеDate Movie
  • 2006Вельмі страшнае кіно 4Scary Movie 4
  • 2006Амэрыканскія марыAmerican Dreamz (камэя)
  • 2007Эпічнае кіноEpic Movie
  • 2007Жадаю цукеркуI Want Candy
  • 2008Знаёмства са спартанцаміMeet the Spartans

Працы на тэлебачаньні

  • Singled Out (вядучая ў 1997)
  • Loveline (вядучая ў 1997)
  • Выратавальнікі Малібу (19971998)
  • Выратавальнікі Малібу: Белы гром у Глейшэр-Бэй (1998)
  • Hyperion Bay (1999)
  • Electra's Guy (2000)
  • VH1's 100 Greatest Artists of Hard Rock (вядучая ў 2000)
  • Cleavage (2002) (дакумэнтальны) (апавядальнік)
  • Кармэн і Дэйв: Любоўная гісторыя MTV (2002)
  • Livin' Large (вядучая ў 20022003 і ў 20032004)
  • BattleBots (вядучая ў 2002)
  • Dance Fever (судзьдзя спаборніцтваў у 2003)
  • Выратавальнікі Малібу: Гавайскае вясельле (2003)
  • Сымпсаны (2003)
  • Пакуль сьмерць не разлучыць нас: Кармэн + Дэйв (2004) (мінісэрыял)
  • Падстава (2004)
  • Выспа монстраў (2004)
  • У пошуках самой раскошнай мужчынскай супэрмадэлі Амэрыкі (2004) (мінісэрыял)
  • Naked Women's Wrestling League (вядучая 2004)
  • Доктар Гаўс: Тры гісторыі (у ролі самой сябе 2005)
  • Расплясканы космас2005)
  • Beat It! (2006)
  • Джо (у ролі самой сябе 2005)
Remove ads

Узнагароды

  • «Залатая маліна» 2006 году — за найгоршую жаночую ролю другога пляну (фільмы «Вельмі страшнае кіно 4» і «Кінаспатканьне»).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads