Кароткая гісторыя Беларусі
кніга Вацлава Ластоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кароткая гісторыя Белару́сі» — першая кніга, прысьвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].
Вацлаў Ластоўскі не праводзіў адмысловых гістарычных дасьледаваньняў і нямеў сыстэматычнай гістарычнай асьветы. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].
У выданьні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцыяў і здымкаў з камэнтарамі да іх[1].
Remove ads
Значэньне
Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ ня як аб’ект, на які ўзьдзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю пэрыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага[1].
Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасьць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасьля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расейскія гісторыкі ігнаравалі факт існаваньня Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў[1].
Remove ads
Пэрыядызацыя
Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 кругабегаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:[1]
- Ад старажытных часоў да ўцёку полацкіх князёў у Літву (1129 г.);
- Ад звароту полацкіх князёў (1132 г.) да смерці Вітаўта (1430 г.)
- Ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569 г.);
- Ад Люблінскай уніі да падзелаў Рэчы Паспалітай;
- Беларусь пад Расіяй.
Крытыка
Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іхную думку, яна скажала гісторыю[1].
Выданьні
- Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads