Карусант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карусант
Remove ads

Каруса́нт (па-ангельску: Coruscant) — плянэта сусьвету «Зорных войнаў». Зьяўляецца цэнтрам Галяктычнай рэспублікі, а потым імпэрыі. Амаль усю паверхню плянэты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма гораду, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на плянэце падтрымліваецца штучна.

Хуткія факты Астраграфічныя зьвесткі, Рэгіён ...

На плянэце разьмяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстановаў. Таксама на Карусанце месьціўся Галяктычны сэнат за часамі Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. За часамі імпэрыі на плянэце знаходзіўся імпэратарскі палац, а сама плянэта была перайменаваная ў імпэратарскі цэнтар. Плянэта агорнута двайным плянэтарным шчытом, абараняецца флётам.

Паверхня плянэты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

  • Карусант у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
  • Карусант (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads