Карыябод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карыябод[1] (лац. Chariobaudes; ? — 13 жніўня 408) — афіцэр Заходняй Рымскай імпэрыі германскага паходжаньня.

Біяграфія

Займаў пасаду magister militum per Gallias за часамі Стыліхона. У 407 годзе уцёк з Галіі праз тое, што яго войскі далучыліся да ўзурпатара Канстантына III.

Улетку 408 году адбылося паўстаньне рымскіх войскаў, разьмешчаных у Тыцыніюме (Павія), якія былі незадаволеныя тым, як Стыліхон змагаўся з уварваньнем у Галію і ўзурпацыяй Канстантына. Карабаўд быў адным з найбольш вядомых пасьлядоўнікаў Стыліхона, таму яго забілі адным зь першых, 13 жніўня[2].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads