Касалянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касаля́нка, Касялянка, Пераго́нка — рака ў Прапойскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Remove ads
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Прапошаскага раёну, вусьце за 1 км на ў ад вёскі Ліцьвінавічы Кармянскага раёну. Цячэ паўднёва-заходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй за вусьце ракі Бычанка), далей слаба мэандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэдняй плыні 8—10 м, у нізкай 3—5 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads