Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (Межырэч)

помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Межырэчы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (Межырэч)
Remove ads

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Межырэчы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Thumb
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаМежырэч
Каардынаты53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуВільгельм Срока[d]
Першае згадваньне1622
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Рымска-каталіцкая парафія ў Межырэчы ўтварылася ў XVII ст. Першы драўляны касьцёл збудавалі ў 1622 годзе з фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутраную аздобу ахвяраваў грошы яго сын Мацей.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1891 годзе стары драўляны касьцёл зачынілі.

У 1906—1912 гадох у Межырэчы збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту гарадзенскага архітэктара Вільгельма Срокі.

Найноўшы час

У 1946 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з разьвітым трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 3-яруснай вежай-званіцай зь невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкаруюцца зубчастымі атыкавымі сьценкамі. Тарцы трансэпта завяршаюцца франтонамі зубчастага профілю. Сьцены ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі і праразаюцца стральчатыі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансэпта дэкаруюцца шырокім аркатурным пасам. Галоўны і бакавы ўваходы маюць выгляд стральчатых парталаў з востраканцовымі вімпэргамі.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. У інтэр’еры захоўваецца абраз «Маці Божая Межырэцкая» (XVII ст.)[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Школьная, 10

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads