Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Лоск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Лоску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на ўзгорку[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лоск |
Каардынаты | 54°16′02″ пн. ш. 26°26′10″ у. д. |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Лоску збудавалі ў 1480 годзе з фундацыі ўдавы князя Івана Карыбутавіча Ганны. У сярэдзіне XVI ст. будынак касьцёла перайшоў да арыянаў. У 1639 годзе ён вярнуўся да Віленскай капітулы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лоск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1866 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Найноўшы час
У 1919—1924 гадох вялося будаваньне новага драўлянага касьцёла. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над 5-гранным прырубам апсыды зь невялікай закрысьціяй. Роўнічны галоўны фасад завяршаецца трыкутным шчытом, у тымпане якога праразаецца аркавае акно, якое падзяляе прафіляваны карніз. Уваход праз шырокі прастакутны праём. Неашаляваныя сьцены рытмічна падзяляюцца вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках высокіх аркавых аконных праёмаў.
У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю выступаюць хоры, на якія вядуць усходы бакавой клеці[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі і графіка
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1941—1944 гг.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads