Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сурвілішкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сурвілішкі)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII — другой паловы XIX ст. у Сурвілішках. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Драўляны касьцёл існаваў да 1999 году, захаваліся падмуркі, фрагмэнты бутавай агароджы, мураваная брама і руіны званіцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры і рэтраспэктыўнай готыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Руіны званіцы
КраінаБеларусь
ВёскаСурвілішкі
Каардынаты54°20′45.86″ пн. ш. 25°49′39.77″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцел, каля 1900 г.

Першы драўляны касьцёл у Сурвілішках ўпамінаецца пад 1500 годам. У 1591 годзе збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сурвілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У другой палове ХIХ ст. касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначылі брамай. У 1878—1880 гадох налева ад брамы з фундацыі мясцовага шляхціча Рамана Паплаўскага збудавалі мураваную капліцу, якую неўзабаве пачалі выкарыстоўваць як званіцу.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыйшоў у заняпад. У 1999 годзе струхнелы касьцёл разабралі.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Брама

Касьцёл — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў бязьвежавы крыжападобны ў пляне 1-нэфавы будынак, які меў прастакутны асноўны аб’ём, вузкі трансэпт і 5-гранную апсыду, да якой далучаліся нізкія закрысьціі. Асноўны аб’ём і апсыды злучаліся агульным 2-схільным дахам з вальмай над апсыдай. Сьцены фасадаў мелі лучковыя і круглыя вокны ў простых ліштвах і завяршаліся шырокім карнізам пэрымэтрам асноўнага аб’ёму, трансэпта і апсыды. Галоўны фасад падзяляўся дзьвюма тонкімі пілястрамі на тры часткі: цэнтральная, акцэнтаваная лучковымі праёмам уваходу і акном, ашаляваная гарызантальна, бакавыя — вэртыкальна ашаляваныя і завершаныя фігурным франтонам, тымпан з лучковым праёмам меў гарызантальную шалёўку і дэкараваўся пілястрамі.

Унутраная прастора перакрывалася роўнай стольлю з за­круг­ленымі кутамі. У інтэр’еры было два алтары ў стылі барока, аформленыя калёнамі і пілястрамі карынцкага ордэру, разным расьлінным арнамэнтам. Над уваходам месьціліся хоры з арганам, якія раскрываліся ў малітоўную залю аркавым праёмам[1].

Званіца — помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта 4-гранны 2-ярусны аб’ём (другі ярус быў дряўляным) з шатровым пакрыцьцём. Грані праразацца лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads