Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трабы)

помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Трабах From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трабы)
Remove ads

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Трабах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка на Зарэчнай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаТрабы
Каардынаты54°09′20.32″ пн. ш. 25°54′23.85″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект касьцёла, 1899 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Трабах фундаваў у 1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трабы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1900—1905 гадох намаганьнямі ксяндза Паўла Сухоцкага вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і невялікім трансэптам. Асноўны аб’ём накрываецца 2-схільным дахам, 3-ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансэпта далучаюцца адначасна да асноўнага аб’ёму і апсыды, накрываюцца 2-схільнымі дахамі, якія з трох бакоў закрываюцца шчытамі. Сьцены рытмічна падзяляюцца контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора падзяляецца слупамі на тры нэфы. Цэнтральны перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам месьцяцца хоры. У інтэр’еры тры 2-ярусныя разьбяныя (цёмнае дрэва з пазалочанымі элемэнтамі) алтары ў нэагатычным стылі. Галоўны — трыфорыюмная карункавая кампазыцыя, у цэнтры якой зьмяшчаецца абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Езусам, аздоблены пазалочанай шатай з каронамі. У бакавых сьпічастых нішах зьмяшчаюцца паліхромныя фігуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У другім ярусе алтара знаходзіцца абраз Сьвятога Казімера. У цэнтры левага бакавога алтара зьмяшчаецца абраз Укрыжаваньня, а ў другім ярусе — П’ета. У цэнтры правага алтара знаходзіцца абраз Сьвятога Антонія ў пазалочанай шаце, а наверсе — абраз Сьвятога Францішка з Асызі.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаецца брамай у выглядзе чатырох цагляных нэагатычных слупоў-пінакляў[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads