Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў (Берасьце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцё́л Сьвято́й Ба́рбары і кля́штар трыніта́рыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў Кобрынскім прадмесьці. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў | |
![]() Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′25.20″ пн. ш. 23°39′44.25″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў |
Комплекс Берасьцейскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамамі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі кляштар. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1738 годзе ў Берасьці пры кляштары трынітарыяў пачалося будаваньне мураванага касьцёлу, кансэкраванага ў 1761 годзе.
На 1772 год у кляштары было 7 манахаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар і перабудавалі іх пад фартыфікацыі.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — прастакутны ў пляне будынак з амаль квадратнай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляўся антаблемэнтамі на 3 ярусы: ніжні з уваходным парталам і акном, што асьвятляла хоры, рытмічна падзяляўся пілястрамі і меў масіўны цокаль, сярэдні — у выглядзе прастакутнага атыка з разарваным франтонам і круглым акном у цэнтры, верхні — складанай формы атыкавы франтон з паўцыркульным завяршэньнем (у яго аснове была фрэска з эмблемай ордэна трынітарыяў)[1].
Унутраная прастора падзялялася контрфорсамі на 8-граннае асноўнае памяшканьне з бакавымі капліцамі. Інтэр’ер аздаблялі 7 разных алтароў з скульптурай[2].
Кляштар
Кляштарны корпус — два 2-павярховыя Г-падобныя ў пляне крылы, якія далучаліся да бакоў касьцёла.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычная графіка
- З мапы каля 1748 г.
- Абмеры, 1831 г.
- Абмеры, 1831 г.
- «Трынітарскія кашары», 1861 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads