Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў (Берасьце)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў (Берасьце)
Remove ads

Касьцё́л Сьвято́й Со́ф’і і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Заўгрынецкім прадмесьці, на высьпе пры дарозе на Кобрынь. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і ў другой палове XIX ст. зруйнавалі кляштар.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў
КраінаБеларусь
МестаБерасьце
Каардынаты52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д.
Дата заснаваньняXVII ст.
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1635 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1628 годзе) войская берасьцейская Соф’я Магдалена Бухавецкая[1], дачка каралеўскага сакратара Мар’яна Лакніцкага, дала фундуш на пабудову ў Берасьці кляштару дамініканаў. Дзеля гэтага яна зраклася кальвінізму і запісала дамініканам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і вёсак Чамяры, Дэрла, Дубавое, Велань.

Першыя, відаць, драўляныя будынкі значна пацярпелі за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Кляштар нанава адбудавалі на сродкі Соф’і Пражмоўскай, дачкі Гедэона Раецкага, ваяводы менскага. Яна ж перадала дамініканам абраз Маці Божай, які атрымаў вядомасьць цудоўнага.

Мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1696 годзе, карпусы кляштару збудавалі значна пазьней, бо ў 1798 годзе ён яшчэ быў незавершаным. Пры кляштары існавалі навіцыят і школа філязофіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл часова пакінулі вернікам як парафіяльны.

Каля 1857 году расейскія ўлады зачынілі і зьнішчылі касьцёл Сьвятой Соф’і.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго прэзьбітэрыюм з прастакутнай апсыдай. З поўдня да яго далучаліся сакрыстыя і скарбніца. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і разьвітым антаблемэнтам і завяршаўся фігурным шчытом з валютамі.

У мастацка-стылявых адносінах у храме ўвасоблены прыкметы мясцовага «сармацкага» барока, якое расквітнела ў часы праўленьня караля-«сармата» Яна ІІІ Сабескага. Па баках галоўнага фасаду, у адну лінію зь ім, разьмяшчаліся прызматычныя аб’ѐмы зь вітымі ўсходамі ўнутры, што рабіла яго больш шырокім за нэф і падобным да тэатральнай заслоны, якая закрывае ад гледача агульную кампазыцыю збудаваньня. Фасад-куліса быў аздоблены клясычным ордэрам у барочнай інтэрпрэтацыі і па ўсѐй шырыні завяршаўся фігурным атыкавым франтонам з буйнымі валютамі. Даволі аскетычную архітэктуру збудаваньня ўзбагачалі разьмешчаныя сымэтрычна па баках нэфу вялікія, квадратныя ў пляне капліцы зь плястычнымі купаламі і сьветлавымі ліхтарамі ўверсе. Падобныя мэмарыяльныя купальныя капліцы былі папулярнымі ў рэнэсанснай архітэктуры Кракава, Львова і Вільні (капліцы Ягелонаў і Вазаў на Вавэлі, сьв. Казімера віленскай катэдры.[2]

Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Інтэр’ер вызначаўся багатым малярска-разьбярскім аздабленьнем, яго аздаблялі 7 драўляных пазалочаных алтароў. Пры галоўным алтары знаходзілася надмагільле Соф’і Бухавецкай з партрэтам.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам пераходам. Фасады падзяляліся прастакутнымі аконнымі праёмамі. Плян галерэйны. Памяшчаньні перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads