Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі)
Remove ads

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Граўжышках. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка[a]. Будынак касьцёла не існуе ад 2009 году, захавалася званіца. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Касьцельная званіца
КраінаБеларусь
ВёскаГраўжышкі
Каардынаты54°19′46.72″ пн. ш. 25°50′23.30″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Першае згадваньнеXVII стагодзьдзе
Дата скасаваньня2009
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плян касьцёла, 1930 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Граўжышках збудавали ў 1495 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Мікалая Бутрыма. У 1510 годзе на касьцёл ахвяравала Ядвіга Юхновіч, у 1547 годзе — Ядвіга Зяновіч. У 1650 годзе з фундацыі Яўстаха Кірдзея збудавалі новы драўляны касьцёл.

Апошні драўляны касьцёл паставілі ў другой палове XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У першай палове ХІХ ст. пры касьцёле існавала парафіяльная школа.

Найноўшы час

У 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад стайню, а пазьней пад сховішча збожжа.

У пачатку 2000-х гадоў будынак пацярпеў у пажары, па чым яго зруйнавалі ў сакавіку 2009 году.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта быў прастакутны ў плане аб’ём з слаба выяўленым трансэптам, бакавымі званіцамі і шырокай падоўжанай 5-граннай апсыдай з бакавымі закрысьціямі. Адзіны 2-схільны гонтавы дах над апсыдай пераходзіў у вальмавы і выходзіў на галоўны фасад вялікім трыкутным франтонам з шырокім карнізам. Бакавыя вэртыкальна ашаляваныя сьцены ўмацоўваліся вэртыкыльными брусами-сьцяжками і апярэзваліся карнізам. У верхняй частцы сьценаў былі лучковыя аконныя праёмы з прычолкамі на разных кранштэйнах.

Цэнтральная частка малітоўнай залі злучалася з апсыдай люстраным скляпеньнем. Роўная столь бакавых частак падтрымлівалася двума слупамі, сьцены мелі вэртыкульную шалёўку. Папярочная бэлька ў алтарным праёме аздаблялася рэльефным арнамэнтам у выглядзе вінаграднай галінкі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’еру былі тры драўляныя барокавыя алтары.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, у правым куце якой стаіць чацьверыковая 3-ярусная драўляная званіца[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads