Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак (Слонім)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Слоніме. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, на гістарычнай Скробаўскай вуліцы[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() Кляштар бэнэдыктынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′13.32″ пн. ш. 25°19′22.21″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак |
Комплекс Слонімскага бэнэдыктынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынку кляштару месьціцца школа № 1 места Слоніму.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1649 годзе ў Слоніме заснавалі кляштар бэнэдыктынак, пры якім збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1801 годзе замест драўляных збудавалі мураваныя будынкі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. Пазьней яны зруйнавалі касьцёл.
Найноўшы час
За польскім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася настаўніцкая сэмінарыя.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — манумэнтальная 2-вежавая базыліка. Фасады аздабляла калянада.
Інтэр’еры аздабляліся фрэскавымі размалёўкамі.
Кляштар
Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Плястыку фасадаў вызначаюць арытмічна разьмешчаныя лапаткі.
Меў галерэйны плян. Часткова захаваліся скляпеністыя перакрыцьці. Пад будынкам на ўсю даўжыню разьмяшчаюцца скляпеністыя сутарэньні, якія таксама мелі галерэйны плян[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 20 верасьня 1915 г.
- 1930 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads