Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Сабакінцы)
помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Сабакінцах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Сабакінцах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Вёска | Сабакінцы | 
| Каардынаты | 53°54′35.80″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. | 
| Канфэсія | Каталіцкая царква | 
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія | 
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа  | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваны касьцёл у Сабацінцах збудавалі ў 1918 годзе.
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаюцца 4-гранныя 2-ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завяршаецца франтонам з увагнутымі гранямі і вылучаецца акруглым брылём на двух 4-гранных пілёнах. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках (рудымэнты нэаготыкі). Да вуглоў прастакутнай у пляне апсыда далучаюцца 4-гранныя закрысьціі. Тарцовы фасад апсыды завяршаецца франтонам з увагнутымі схіламі (рудымэнты нэабарока).
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 2
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads