Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі (Градаўшчына)

рыма-каталіцкі касьцёл у Градаўшчыне Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касьцёл сьвято́га Андрэ́я Бабо́лі — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Градаўшчына Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Славутасьць
Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі
КраінаБеларусь
ВёскаГрадаўшчына, Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці
Каардынаты54°40′49″ пн. ш. 25°48′41″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльмадэрн
Дата заснаваньня1938
Стандзейны
Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі
Касьцёл сьвятога Андрэя Баболі

Remove ads

Мінуўшчына

Да канца 1930-х рокаў мясцовых каталікоў абслугоўвала драўляная капліца ў суседнім зь вёскай панскім двары Дубоўка (Дубнічкі). У 1938 року зь вёскі Шумску (цяпер у Летуве) быў перавезены драўляны касьцёл і заліты пад яго падмурак. У 1939 року новазбудаваны ў цэнтры вёскі касьцёл быў асьвячоны пад тытулам сьв. Андрэя Баболі. Самастойная парафія была заснаваная ў 1940 року[1].

Касьцёл дзейнічаў у гады Другой сусьветнай вайны і за савецкім часам. Афіцыйная дата асьвечаньня храма — 16 траўня 1994 року.

Капліца ў Дубоўцы не захавалася, але зьбераглася фігура Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, якая знаходзіцца ў касьцёле[1].

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл у Шумску быў 2-вежавым і 3-нэфавым, а ў Градаўшчыне набыў рысы стылю мадэрн. Асноўны прастакутны і пяцігранны алтарны зрубы перакрытыя высокім двухсхільным дахам з вальмамі над прэзьбітэрыем і сыгнатуркай над алтарнай часткай. Над галоўным фасадам узьведзеная двухярусная чацьверыковая вежа-званіца пад шатровым мадэрнавым дахам. На тымпане франтоне ў лучковай арачнай нішы-табэрнакулюме разьмешчаная скульптурная выява Дзевы Марыі. Бабінец аформлены арачным уваходам.

Уздоўж бакавых фасадаў асноўнага аб’ёма ідуць адкрытыя галерэі на слупах. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной стольлю. Сьцены ўнутры аздобленыя дэкаратыўнай ашалёўкай. Над уваходам — галерэя музычных хораў. Падоўжную ўнутраную прастору ўпрыгожваюць тры алтары: галоўны — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, левы бочны Маці Божай Анёльскай і правы — тытульны, сьв. Андрэя Баболі. Над уваходам — галерэя хораў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads