Каталіцтва ў Сэрбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіцкая Царква ў Сэрбіі зьяўляецца часткаю Паўсюднай (Сусьветнай) каталіцкай царквы, якую ўзначальвае Рымскі архірэй. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2011 году, колькасьць каталікоў у Сэрбіі складае 356 957 чалавек, то бок ня больш за 5% насельніцтва. Рыма-каталікі, што жывуць у Сэрбіі, пераважна сканцэнтраваныя ў некалькіх адміністрацыйных адзінках на поўначы Ваяводзіны й належаць да нацыянальных меншасьцяў (напрыклад, зьяўляюцца этнічнымі вугорцамі ці харватамі).
Бялградзкая архідыяцэзія
Субаціцкая дыяцэзія
Зрэнянінская дыяцэзія
Срэмская дыяцэзія
Прызрэнская апостальская адміністратура
Remove ads
Герархія ды адміністрацыйны падзел
Рымска-каталіцкая царква ў межах Сэрбіі складаецца з адное архідыяцэзіі, трох дыяцэзіяў ды адное апостальскае адміністратуры.
Апроч гэтых структураў, у 2002 годзе быў заснаваны Грэка-каталіцкі апостальскі экзархат Сэрбіі й Чарнагорыі. У 2013 годзе юрысдыкцыя гэтага экзархату абмежаваная тэрыторыяю Сэрбіі.[1]
Срэмская дыяцэзія ёсьць суфраганнаю (адміністрацыйна падпарадкоўваецца) дзякаўска-осіецкай архідыяцэзіі ў Харватыі. Рыма-каталікі на тэрыторыі Косава (дзе ў 2008 годзе была створаная часткова прызнаная незалежная ад Сэрбіі дзяржава) з 2000 году належаць да Прызрэнскай апостальскай адміністратуры[2], юрысдыкцыя якое пашыраецца таксама на частку этнічных альбанцаў паўднёвай Сэрбіі.
Remove ads
Статыстыка
Remove ads
Біскупская канфэрэнцыя сьвятых Кірылы й Мятода
Міжнародная канфэрэнцыя біскупаў сьв. Кірылы й Мятода — міжнародная канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў, якая аб’ядноўвае Сэрбію, Косава, Чарнагорыю й Македонію. Каталіцкія біскупы з гэтых чатырох краінаў зьяўляюцца сталымі чальцамі Канфэрэнцыі. Два біскупы — чальцы Канфэрэнцыі Кірыла й Мятода зьяўляюцца апостальскімі экзархамі для каталікоў бізантыйскага абраду. Паводле зьвестак на 2012 год Канфэрэнцыю ўзначальвае арцыбіскуп барскі Зэф Гашы. Канфэрэнцыя сьв. Кірылы й Мятода зьяўляецца чальцом Эўрапейскай рады біскупскіх канфэрэнцыяў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads