Кашубская мова

заходнеславянская мова лехіцкай падгрупы From Wikipedia, the free encyclopedia

Кашубская мова
Remove ads

Кашу́бская мо́ва (уласная назва: kaszëbsczi jãzëk) — заходнеславянская мова лехіцкай падгрупы. Распаўсюджаная ў мясцовасьцях на захад і поўдзень ад Гданьску. Да кашубскай мовы блізкая польская мова. Колькасьць носьбітаў — каля 106 000 чалавек. У пісьме выкарыстоўваецца лацінскі альфабэт.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Thumb
Турыстычная карта на кашубскай мове

Паводле лінгвістычнай школы Польшчы доўгі час лічылася дыялектам польскай мовы. У якасьці аргумэнту прыводзіліся такія факты, як лінгвістычная блізкасьць дзьвюх моваў і тое, што Кашубія ў палітычным пляне заўсёды была часткаю Польшчы. Пытаньне моўнага статусу кашубскай мовы застаецца дыскусійным і да цяперашняга часу, тым ня менш, з пачатку 1990-х гадоў усё шырэй пачынае распаўсюджвацца прызнаньне, што кашубская зьяўляецца самастойнаю мовай.

Нарэшце, у Польшчы кашубская мова атрымала прававы статус у адпаведнасьці з законам ад 6 студзеня 2005 году аб нацыянальных меншасьцях і этнічных групах. Дзякуючы гэтаму закону кашубская мова мае ў Польшчы статус рэгіянальнае мовы на тэрыторыі некаторых гмінаў Паморскага ваяводзтва.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads