Кейля (вадаспад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кейля (вадаспад)
Remove ads

59.396004° пн. ш. 24.294725° у. д. / 59.396004; 24.294725

Thumb
Прыклад фатаздымку супраць сонца

Ке́йля (па-эстонску: Keila juga) — вадаспад на рацэ Кейля ў пасёлку Кейля-Ёа Хар’юскага павету. Гэта трэці па магутнасьці вадаспад у Эстоніі пасьля Нараўскага і Ягальскага. Мае вышыню 6 мэтраў і шырыню 60—70 мэтраў[1].

Схіл вадаспаду ўтвораны камянямі з цьвёрдага вапняку сярэдняга ардовіку (верхняя частка) і гляўканітавага пясчаніку раньняга ардовіку (падваліна). Вадаспад падмывае камяні, адступаючы такім чынам уверх па цячэньні з хуткасьцю 10 см/год[2].

Мясцовыя жыхары маюць традыцыю наведваць вадаспад у дзень вясельля, каб прымацаваць да мосту замок з уласнымі імёнамі. Пасьля гэтага ключ ад замку кідаюць у Кейлю[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads