Кляака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляа́ка — пашыраная канцавая частка задняй кішкі ў некаторых хрыбетных жывёлаў. Сьценка кляакі мае шматслаёвы эпітэль. У кляаку адкрываюцца мачацечнік, палавыя пратокі (семяправоды або яйцаводы) і мачавік. Кляаку маюць некаторыя кругларотыя і рыбы (акулы, марскія іголкі), ва ўсіх земнаводных, паўзуноў, птушак, а з сысуноў — у кляачных. У астатніх сысуноў кляака ёсьць толькі ў пачатку зародкавага разьвіцьця, затым яна падзяляецца на мачапалавы сынус і канчатковы аддзел простай кішкі, якія адкрываюцца самастойнымі адтулінамі — мачапалавой і анальнай.

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads